8 сьнежня ў Віцебску блізу 21:40 адбыўся выбух на праспэкце Фрунзэ на аўтобусным прыпынку недалёка ад бару «Фаварыт» (дом №15). Гэты бар месьціцца зусім недалёка ад амфітэатру, дзе ў 2005 годзе здарыўся першы выбух.

Па словах мінакоў, на лавачцы аўтобуснага прыпынку сядзелі хлопец з дзяўчынай і ў руках хлопца нешта выбухнула. Ён дастаўлены ў рэанімацыю. Аднак на здымках бачна, што на месцы выбуха няма прыпынку грамадзкага транспарту. Як удалося высветліць «Народным навінам Віцебску», выбуховае прыстасаваньне не было напоўненае мэталічнымі элемэнтамі кшталту вінцікаў ці цьвікоў, што было характэрна для леташніх выбухаў.

Пазьней прэсавая служба УУС Віцебскага аблвыканкаму паведаміла, што начны выбух у Віцебску адбыўся праз неасьцярожнае абыходжаньня з пэтардамі. Выбуховых прыстасаваньняў на месцы здарэньня не знайшлі. У выбуху пацярпелі двое: дзяўчына й хлопец. Яны цяпер ляжаць у больніцы з траўмамі рук і ног.

Глядзіце больш фотаў на Народных навінах Віцебску

Народныя навіны Віцебску

?

Хроніка віцебскіх выбухаў

Схема створаная на аснове ілюстрацыі «Віцебск-2002» з сайту denlio.front.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0