Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (8-е месца ў сусветным рэйтынгу) выйшла ў фінал турніру ў Маямі (ЗША) з прызавым фондам 4,5 млн. долараў.
У ноч на 1 красавіка яна выйграла ў трэцяй ракеткі свету Веры Званаровай з Расіі — 6:0, 6:3. Матч працягваўся 1 гадзіну 16 хвілін. Статыстыка матчу:
У вырашальным паядынку Азаранка сустрэнецца з яшчэ адной расіянкай Марыяй Шарапавай (13), якая ў паўфінале перамагла немку Андрэа Петкавіч (23) — 3:6, 6:0, 6:2. У асабістых сустрэчах фіналістак пакуль нічыя 2:2.
Азаранка выйграла турнір у Маямі ў 2009 годзе, а ў
Як ужо паведамлялася, у фінале мужчынскага парнага разраду спаборніцтваў у Маямі згуляе Максім Мірны.