Праз адміністрацыйны арышт Таццяна Грачанікава не трапіла своечасова на аперацыю.

Жанчына мусіла быць прааперавана 20 снежня 2010. Але за дзень да гэтага трапіла за краты за удзел у Плошчы. На 15 сутак.

Яшчэ ўвосень у Таццяны знайшлі пухліну. Добраякасную. Дактары прызначылі аперацыю.

Жанчына звярталася да суддзі з просьбай замяніць арышт на штраф.

Але яе праігнаравалі. У выніку, калі вызвалілася, ёй прыйшлося паўторна здаваць аналізы. Яны паказалі, што

добраякасная пухліна ператварылася ў злаякасную. Таццяне дыягнаставалі рак ІІ ступені.

І зноў чарга на аперацыю. Яе правялі, але з затрымкай на два месяцы.

Муж Таццяны, Юрась Шпак-Рыжкаў, сказаў, што да яго звяртаюцца людзі і прапануюць дапамогу. Але ён не ведае, якім чынам можна дапамагчы жонцы.

Дактары адмаўляюцца называць дакладны дыягназ, выдаваць нейкія даведкі. Нават не называюць лекі, якія патрэбныя Таццяне.

Маўляў, яны самі забяспечваюць жанчыну неабходнымі медыкаментамі.

Юрась паведаміў, што ў бліжэйшы час будзе адкрыты рахунак, на які можна будзе пералічыць грошы для дапамогі яго жонцы.

Ён адзначае, што Таццяна дрэнна сябе адчувае. Але спадзяецца, што атрымаецца вылечыцца.

Цяпер Юрасю Шпак-Рыжкаву патрэбна юрыдычная кансультацыю наконт таго, якім чынам ён можа атрымаць ад медыкаў поўную інфармацыю пра стан здароўя Таццяны. Кантакты сп. Юрася ў рэдакцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?