Чартарныя рэйсы нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» ў Егіпет адновяцца 9 красавіка.

Як паведаміў БелаПАН намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці авіякампаніі Ігар Чаргінец, 9 красавіка з аэрапорта Мінск-2 адправіцца першы рэйс у Хургаду, 10 красавіка — у Шарм-эль-Шейх.

Чартарныя рэйсы ў Хургаду будуць выконвацца два разы на тыдзень: па аўторках і суботах, у Шарм-эль-Шейх — раз у 10 дзён: па серадах і нядзелях.

Нагадаем, апошнімі гадамі Егіпет становіцца ўсё больш папулярным напрамкам для падарожжаў у беларусаў. Калі ў 2007 годзе арганізавана праз турфірмы Беларусі ў гэтую краіну выехалі 24 тыс. 700 чалавек, то ў 2010 годзе — 50 тыс. 780 чалавек.

Пасля пачатку масавых беспарадкаў у Егіпце ў канцы студзеня 2011 года Міністэрства замежных спраў і Міністэрства спорту і турызму Беларусі рэкамендавалі грамадзянам устрымацца ад паездак у гэтую краіну. У пачатку лютага «Белавія» прыпыніла выкананне палётаў у Егіпет.

Да нядаўняга часу ў Беларусі можна было набыць пуцёўку ў Егіпет толькі з вылетам з Кіева, аднак у сувязі з адкрыццём чартарных рэйсаў кампаніі «Белавія» тураператары аднавілі продаж пуцёвак з вылетам з Мінска.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?