Аднаго з лідэраў кампаніі «Гавары праўду» Андрэя Дзмітрыева 2 красавіка выклікаюць на допыт у КДБ, паведамляе zapraudu.info
Раней Дзмітрыева абвінавачвалі ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Аднак 30 сакавіка следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання ГУУС Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама прад’явіла Дзмітрыеву новае абвінавачванне за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.
У часе прэзідэнцкай кампаніі Дзмітрыеў узначальваў выбарчы штаб кандыдата ў прэзыдэнты Уладзіміра Някляева.