Пазнаёміліся хлопец і дзяўчына ў пазамінулым годзе. Спачатку дзяўчына (на той час студэнтка) была не супраць сустрэч. Але ж, як вядома, жанчыны — вельмі пераменлівыя асобы. Калі пару разоў адмовілася ад чарговай сустрэчы, хлопец пачаў раўнаваць.

Каб быць заўсёды ў «курсе» (на якія нумары тэлефануе дзяўчына і наадварот), ён скарыстаўся платнай паслугай «Інтэрнэт-памочнік», якую мабільная кампанія аказвае за дадатковую плату.

Каб падключыць мабільны тэлефон дзяўчыны да гэтай паслугі, аднойчы запрасіў яе разам адпачыць на прыродзе. І падманам на нейкі час скарыстаўся тэлефонам каханай. У выніку атрымліваў усю неабходную інфармацыю на свой электронны паштовы адрас.

Дарэчы, высветліўся падман выпадкова. Дзяўчына аднойчы заўважыла, што стала плаціць за паслугі мабільнай сувязі больш. Звярнулася па тлумачэнні ў офіс аператара мабільных паслуг. Ёй растлумачылі, што нумар яе мабільніка падключаны да вельмі зручнай паслугі. Дзяўчына звярнулася ў міліцыю.

Як паведаміла «Звяздзе» Наталля Федарэнка, намеснік начальніка аддзела па наглядзе за следствам у органах унутраных спраў пракуратуры Віцебскай вобласці, заведзена крымінальная справа. Раўнівец адкажа за несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі і за несанкцыянаванае капіяванне інфармацыі, якая захоўваецца ў камп’ютары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?