Галоўны рэдактар часопіса «Россия в глобальной политике» Фёдар Лук’янаў пракаментаваў для «НН» апошнія тэндэнцыі ў
Галоўны рэдактар часопіса «Россия в глобальной политике» Фёдар Лук’янаў пракаментаваў для «НН» апошнія тэндэнцыі ўбеларуска-расійскіх адносінах.
«Наша Ніва»: Ці прагягне Расія фінансаванне/крэдытаванне беларускай улады?
Фёдар Лук’янаў: Думаю, што новыя крэдыты з’явяцца. Толькі што ўмовы будуць усё больш жорсткімі. Замежныя донары, міжнародныя арганізацыі ж таксама выдзяляюць грошы пад пэўныя ўмовы рэфармавання ў гаспадарцы, якія адпавядаюць задачам крэдытораў. Гэта робіцца для таго, каб была большая імавернасць вяртання гэтых крэдытаў. Напэўна,
час бязвыплатнай, палітычна матываванай дапамогі канчаецца.Цяпер прыспела пара такіх прагматычных стасункаў.
«НН»: Фінансуючы Лукашэнку, Расія імкнецца да ўмацавання залежнасці Беларусі?
ФЛ: Я б не ставіў так пытанне. Масква імкнецца да ўмацавання і развіцця тых праектаў, што здзяйсняюцца ў рамках адносін Расіі, Беларусі і Казахстана. Гэта найперш ідэі Мытнага саюза. Натуральна, што
Масква будзе настойваць на ўмовах выгадных для сябе,а задача Мінска — выбіванне ўмоваў выгадных для ўсіх удзельнікаў. Мяркую, што бакі будуць таргавацца да апошняга. Але ў гэтым няма нічога кепскага.
«НН»: Ці ёсць такі варыянт, што Расія зусім адмовіць Лукашэнку ў грошах?
ФЛ: У выпадку вострага палітычнага канфлікту — так. Але думаю, што ініцыяваць гэта можа толькі сам Лукашэнка. Беларускі лідар чалавек азартны, ён не баіцца ісці на абвастрэнне. Калі ж гэта не будзе пераходзіць межаў звычайнага торгу, то нічога не зменіцца.
Каментары