Праз няяснасць з курсам яны ўзялі паўзу, каб пералічыць цэны.

Больш за ўсё новы курс збянтэжыў забудоўшчыкаў, якія бралі на будаўніцтва крэдыты ў валюце. Забудоўшчыкі на ўмовах ананімнасьці пагадзіліся пракаментаваць тое, што адбываецца, піша «Комсомольская правда в Белоруссии».

— Жыллё ў нашым доме прадавалі па 2 мільёны 700 тысяч за квадратны метр, прыкладна па 900 даляраў, — тлумачыць адзін з буйных забудоўшчыкаў. — Сабекошт метра там каля 800 даляраў. Па новым курсе ў 3400 рублёў за даляр ранейшы кошт за метр — гэта нават менш за сабекошт. А нам трэба аддаваць крэдыт у валюце. Натуральна, продажы прыпынілі. Прыпыненае і заключэнне дамоваў долевага будаўніцтва па іншых дамах. Пакуль разважаем, як выкручвацца. Аптымальны варыянт — пераходзіць на аблігацыі, дзе кошт метра зафіксаваны ў валюце. Або прывязваць кошт квадратнага метра ў долевым будаўніцтве да міжбанкаўскага курсу.

— Мы будаўніцтва не прыпынялі, — кажа другі буйны забудоўшчык. — Але прытармазілі продаж жыллёвых аблігацый (гэта форма долевага будаўніцтва: купіў аблігацыю — значыць купіў квадратны метр у доме, што будуецца. — Рэд.). Пакуль на тыдзень. У нас аблігацыі рублёвыя, але незразумела, па якім кошце іх прадаваць. Думаю, прыйдзецца падымаць кошт, дзесьці на 300 тысяч метр падаражэе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?