Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка перамагла ў прадстаўнічым тэнісным турніры ў амерыканскім Маямі. Прызавы фонд спаборніцтваў складаў чатыры з паловай мільёны даляраў.

У фінале беларуска, пасеяная на турніры пад восьмым нумарам, сустракалася з расіянкай Марыяй Шарапавай (№ 16). Наша Віка была мацней у абодвух сэтах — 6:1, 6:4.

Гэта шостая перамога Вікторыі ў турнірах серыі WTA. Два гады назад яна ўжо перамагала ў Маямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?