Казахская апазіцыя байкатуе выбары, а народ індыферэнтны.

Прэзідэнцкі палац «Ак Арда» ў Астане, новазбудаванай сталіцы.

Прэзідэнцкі палац «Ак Арда» ў Астане, новазбудаванай сталіцы.

3 красавіка ў Казахстане адбываюцца датэрміновыя прэзідэнцкія выбары. Фармальна ў іх удзельнічаюць чатыры кандыдаты: камуніст, экалагіст і афіцыёзны нацыяналіст. Але фактычна гэта казахскія гайдукевічы. Ніводзін з іх не крытыкуе Назарбаева, а кандыдат-экалагіст нават публічна абвесціў, што за яго галасаваў.

Сапраўдная апазіцыя выбары байкатуе, але без шанцаў на арганізацыю масавых пратэстаў. Народ прымае кіраванне Назарбаева як дадзенасць.

СМІ Казахстана палохаюць народ прыкладам Кіргізіі, дзе нягледзячы на змены ўлады народ жыве бедненька. Яны забываюцца патлумачыць, што адносная заможнасць казахаў тлумачыцца не асаблівай мудрасцю ўлады, а велізарнымі запасамі нафты, газу, медзі і іншых выкапняў. Усім гэтым багаццем распараджаецца вузкае кола людзей, набліжаных да Назарбаева.

Развіццё грамадзянскай супольнасці ў Казахстане тармозіцца нацыянальным расколам грамадства. Казахаў у краіне большасць (пад канец СССРу была меншасць), але яны менш адукаваныя і бяднейшыя за расейскамоўнае насельніцтва, якое пераважае ў гарадах. У апазіцыі няма ідэі, якая яднала б, няма і агульнанацыянальных лідараў.

Паводле афіцыйных звестак, ужо на 16.00 прагаласавалі 77% выбарцаў, «што больш чым на папярэдніх выбарах», заявіла казахская ярмошына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?