Чарговая, восьмая, сесія палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Беларусі адкрылася 4 красавіка ў Мінску. У праект парадку дня сесіі

ўключана 57 пытанняў, у тым ліку 16 — законапраекты ў першым чытанні, 11 — у другім, 27 — ратыфікацыі міжнародных дагавораў.

Парадак дня будзе дапаўняцца па меры падрыхтоўкі законапраектаў у парламенцкіх камісіях. Сёння дэпутаты разгледзяць 19 пытанняў, з іх амаль палова тычыцца ратыфікацыі міжнародных пагадненняў, якія фарміруюць дагаворна-прававую базу Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі. Таксама дэпутаты разгледзяць у першым чытанні законапраекты «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» і «Аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі», іншыя пытанні.

30 сакавіка на пасяджэнні савета ніжняй палаты парламента спікер Уладзімір Андрэйчанка заявіў, што дэпутаты павінны быць гатовы да «напружанай працы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?