Рада Беларускай народнай рэспублікі на выгнаньні гатовая прадставіць сваю эгіду першым дэмакратычным выбарам у Беларусі, якія адбудуцца пасьля падзеньня рэжыма Лукашэнкі. Пра гэта ў інтэрвію заявіў Мікалай Пачкаеў, Сакратар інфармацыі Рады:

«Пазыцыя Рады БНР, як і дэмакратычных сіл Беларусі, заключаецца ў неабходнасьці правядзеньня ў Беларусі новых прэзыдэнцкіх выбараў без Лукашэнкі, які канстытуцыйна страціў права балятавацца. Таксама пытаньне заключаецца ў тым, наколькі каляпс рэжыма Лукашэнкі пакіне магчымасьць правядзеньня выбараў у нейкую канстытуцыйнцую асамблею, якая правядзе пераінсталяцыю дзяржаўнасьці ў Беларусі на дэмакратычных прынцыпах па аналёгіі з, напрыклад, усталяваньнем Пятай рэспублікі ў Францыі.

Рада БНР гатова прадставіць сваю эгіду для правядзеньня ў Беларусі новых свабодных выбараў. Палітычныя сілы ў Беларусі ўсьведамляюць, што правядзеньне такіх выбараў будзе зьвязана з складанасьцямі, і мы чуем пра тое, што новыя выбары павінны быць праведзеныя пад эгідаю Арганізацыі аб’яднаных нацый, АБСЭ ці каго яшчэ.

Мы мяркуем, што выбары ў Беларусі павінны прайсьці, магчыма, з апорай на спэцыялістаў зь міжнародных структур, але палітычная эгіда павінна быць беларуская. Рада БНР гатовая прадставіць такую эгіду
і мяркуе, што правядзеньне новых выбараў у Беларусі павінна стаца пунктам кансэнсуса паміж сіламі, якія выступаюць за аднаўленьне дэмакратыі ў Беларусі.»

Цалкам інтэрвію чытайце ў гэтым блогу: Частка І, Частка ІІ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?