Бард сёння выступіць у падтрымку «Выспы свабоды» — сядзібы БНФ.

Зміцер Бартосік паведаміў, што гэта будзе выступ без новых песень. «Новым заінтрыгаваць не змагу». Заспявае ён песні Уладзіміра Высоцкага, Булата Акуджавы ў беларускіх перакладах Рыгора Барадуліна.

За сваю кар’еру барда Зміцеру Бартосіку начасцей за іншыя залы даводзілася выступаць менавіта на сядзібе БНФ.

«Гэта зала для мяне была блізкай, роднай. Не хочацца думаць, што апошні раз выступаю ў гэтай зале. Але…»

4-га красавіка ў 19.00 на сядзібе выступіць Зміцер Бартосік, а 5-га красавіка, таксама ў 19.00, будзе спяваць Таццяна Беланогая.

Уваход вольны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?