Пайшоў другі год, як абвясцілі аб пачатку працы.

«На разглядзе ў Міністэрстве культуры знаходзяцца тры кінапраекты — гэта «Каласы пад сярпом тваім» па аднайменным творы Уладзіміра Караткевіча, пададзены таксама заяўкі сцэнарыста Алены Калюнавай «Забраны край» аб жыцці і творчасці Янкі Купалы, Андрэй Курэйчык прапанаваў рэалізаваць праект «Францыск Скарына», — заявіў міністр культуры Павел Латушка падчас «прамой» лініі ў рэдакцыі газеты «Советская Белоруссія». — Пасля ўважлівага вывучэння дадзеных сцэнароў мы звернемся да главы дзяржавы з хадайніцтвам аб наданні статусу нацыянальнага аднаму з іх: прыняцце такога рашэнне выключна ў яго кампетэнцыі».

Аб намеры экранізаваць раман Уладзіміра Караткевіча заявілі яшчэ ў лютым 2010 года. За гэты час напісалі толькі сцэнар.

На кінастудыі «Беларусьфільм» паведамілі, што праца над стужкай ідзе. Цяпер вырашаецца пытанне з фінансаваннем. Як толькі будзе знятае гэта ключавое пытанне, можна будзе гаварыць пра дакладныя даты здымкаў.

У канцы мінулага года міністр культуры заявіў, што «Каласы пад сярпом тваім» павінен стаць сумесным беларуска-польскім праектам. На кінастудыі ж бачаць у гэтым супярэчнасць. З аднаго боку Павел Латушка ставіць задачу шукаць замежных партнёраў, а з іншага — хоча надаць праекту статус нацыянальнага. Апошняе, маўляў, не стасуецца з сумеснай вытворчасцю фільма. Таму на «Беларусьфільме» не могуць сказаць, ці будуць палякі ўдзельнічаць у працы над стужкай.

Зняць фільм паводле іншага твора Уладзіміра Караткевіча, «Чорны замак Альшанскі», плануе Аляксандр Яфрэмаў.

Праца павінна распачацца ў наступным годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?