Зембінскі хаўрусны банк. Наш банчок ужо тры гады як адкрыўся стараннем гаспадарскай суполкі, тры гады як выручаець бедных лю¬дзей з бяды, памагаючы ім захваціць на патрэбу на невялікі працэнт грошы і не дапускаючы іх у рукі паганых ліхвяроў [Зембін — мястэчка пад Барысавам].

«НН». № 13. 1911

Вітаўту — кветкі, Леніну — вянок. Святочная дэманстрацыя (каля 2000 чалавек) прайшла вуліцамі Горадні. Каля Каложы адбыўся мітынг. Былі ўскладзеныя кветкі да помніка князю Вітаўту і мемарыяльнай дошкі паўстанцам Касцюшкі ў Новым замку. Адмыслова да Дня Волі быў падрыхтаваны вянок з калючага дроту, які прызначаўся помніку Леніну. Але 25 сакавіка пляц Леніна ахоўвалі 300 міліцыянтаў. Удзельнікі акцыі кінулі вянок проста ім пад ногі.

«НН», № 13, 2001

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0