Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Часам ападкі (мокры снег, дождж).
Вецер паўночна-заходні 7–12 м/с, парывы да 15–20 м/с, месцамі да 22–24 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1 — плюс 5°С, днём плюс 3–10°С.

У Мінску 8 красавіка часам ападкі (мокры снег, дождж). Вецер паўночна-заходні 7–12 м/с, парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 2°С, днём плюс 4–6°С.

У наступныя двое сутак па краіне часам ападкі (мокры снег, дождж). 9 красавіка вецер паўночна-заходні 7–12 м/с, у многіх раёнах парывы 15–20 м/с, ноччу месцамі па паўднёвым захадзе парывы да 22–24 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 5°С, днём плюс 1–7°С. 10 красавіка ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём у цэнтральных і ўсходніх раёнах кароткачасовы снег, мокры снег. Вецер паўночна-заходні 7–12 м/с, у многіх раёнах парывы 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 — плюс 3°С, днём плюс 1–6°С, па захадзе Брэсцкай вобласці плюс 7–9°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?