У Думе і каля Думы

Засяданьне 5 лютага. Прыступаюць ізноў да чытаньня закону аб змаганьні з п’янствам. Дэпутатаў сабралося мала; у Думе сонная атмасфэра.

Вільня. 7-га лютага раніцай неспадзеўкі памёр дэпутат Госдумы ад Вільні Язэп Монтвіл. Нябожчык быў добра вядомы віленчукам як чалавек, каторы шчыра працаваў для тутэйшага грамадзянства, заводзячы школы, прытулкі для бедных дзяцей.

«НН». №6. 10 лютага 1911 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0