Нацыянальны банк Беларусі апублікаваў пашыраную справаздачу наконт стану золатавалютных рэзерваў на 1 красавіка 2011 года. Як учора паведамляла nn.by, паводле афіцыйнай інфармацыі золатавалютныя рэзервы ўпалі ўсяго на $262,3 мільёна. Яныі апусціліся да паказчыку $3761,3 мільёна.

Асноўнай прычынай зніжэння аб’ёму золатавалютных рэзерваў у сакавіку Нацбанк назваў высокі попыт на замежную валюту з боку насельніцтва. За мінулы месяц чыстая купля насельніцтвам замежнай валюты (наяўнай і безнаяўнай) склала $768,1 мільёна. Гэта розніца паміж купляй і продажам.

Але як выявілася цяпер, рэзервы ў валюце нягледзячы ні на што выраслі!

Нацбанк сведчыць, што актывы павялічыліся на $56 мільёнаў і дасягнулі $1337,5 мільёна.

Вырас і аб'ём манетарнага золата (на $140 мільёнаў), хоць у галоўным офісе Нацбанка раскупілі ўсе зліткі.

Пару дзён таму Пракаповіч даводзіў, што яму давялося дастаць з золатавалютных рэзерваў сотні мільёнаў даляраў, каб задаволіць попыт насельніцтва. Хто маніць, статыстыка ці Герой Беларусі?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?