Абменныя пункты банкаў павінны ў абавязковым парадку ажыццяўляць як куплю, так і продаж наяўнай замежнай валюты. Такія тлумачэнні змяшчаюцца ў лісце Нацыянальнага банка, накіраваным сёння ў беларускія банкі.

Па наяўнай у Нацыянальнага банка інфармацыі, у цяперашні час шэраг абменных пунктаў (кас) упаўнаважаных банкаў ажыццяўляюць толькі набыццё наяўнай замежнай валюты ў фізічных асоб без яе далейшай продажу, што парушае патрабаванні пункта 4 Правілаў ажыццяўлення валютна-абменных аперацый з удзелам фізічных асоб, зацверджаных пастановай праўлення Нацыянальнага банка Беларусі ад 28 чэрвеня 2001 году № 170. Згодна з гэтым дакументам абменныя пункты (касы) упаўнаважаных банкаў у абавязковым парадку павінны ажыццяўляць і куплю, і продаж наяўнай замежнай валюты з аплатай у наяўных беларускіх рублях, калі іншае не дазволена Нацыянальным банкам.

У лісце адзначаецца, што згодна з пунктам 26 гэтых правілаў касір не мае права адмовіць у продажы фiзiчнай асобе наяўнай замежнай валюты, якая знаходзіцца ў абменным пункце (касе), атрыманай для продажу ў якасці авансу або падмацавання, а таксама набытай на працягу працоўнага дня, калі іншае не вызначана Нацыянальным банкам.

У выпадку невыканання даных патрабаванняў да банкаў будуць ужытыя жорсткія меры, аж да прыпынення ліцэнзійных паўнамоцтваў у частцы правядзення валютна-абменных аперацый.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?