Адпушчаны з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе Аляксандр Фядута зрабіў кароткі запіс у сваім блогу ў «Жывым журнале»: «Дарагія сябры! Я дома. Дзякуй усім за падтрымку. У ЖЖ буду не раней серады».

Адзін з лідэраў кампаніі «Гавары праўду!», давераная асоба Уладзімера Някляева на прэзідэнцкіх выбарах-2010 палітолаг Аляксандр Фядута быў вызвалены ўвечары 8 красавіка.

Фядута быў затрыманы раніцай 20 снежня і дастаўлены ў СІЗА КДБ. Спачатку ён абвінавачваўся па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках у Менску 19 снежня (да 15 гадоў пазбаўлення волі). 30 сакавіка следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама прад’явіла Фядута і шэрагу іншых фігурантаў абвінавачванне па арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх; максімальнае пакаранне — тры гады пазбаўлення волі).

«У адпаведнасці з вынікамі праведзеных раней следчых мерапрыемстваў, у сувязі з усталяваннем асноўных абставінаў крымінальнай справы па факце масавых беспарадкаў, ролі кожнага з абвінавачаных і іх лініі паводзін следствам па ўзгадненні з органамі пракуратуры прынята рашэнне аб змяненні меры стрымання ў дачыненні да Фядуты А.І. з увязнення пад варту на падпіску аб невыяздзе і належных паводзінах «, — гаворыцца ў паведамленні, размешчаным 8 красавіка на сайце МУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?