Напярэдадні зьявілася інфармацыя, што экс-кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Казулін спыніў галадоўку. Гэтую інфармацыю распаўсюдзіла кіраўніцтва калёніі «Віцьба», дзе адбывае пакараньне Казулін. Блы рэктар БДУ прагаладаў за кратамі звыш 50 дзён.

Жонка Аляксандра Казуліна Ірына ў гутарцы з карэспандэнтам «НН» адзначыла, што паверыць у тое, што муж спыніў галадоўку толькі пасьля таго, як пагаворыць зь ім. Яна зараз спрабуе дамагчыся тэлефоннай размовы з Казуліным, але адміністрацыя калёніі пакуль не прыняла рашэньне па гэтаму пытаньню. Ірына Казуліна кажа: «Няўжо дзесяць хвілінаў, якія мы паразмаўляем па тэлефоне, прадстаўляюць такую небясьпеку для краіны».

Аднак Ірына Казуліна ўсё ж схільная давяраць зьвесткам пра тое, што Казулін спыніў галадоўку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?