10 красавіка ў Маскве прайшла першая ў гісторыі «Гонка чэмпіёнаў», у якой бяруць удзел біятланісты і біятланісткі, што паказалі на этапах Кубка свету сезона 2010/2011 года выдатныя вынікі.

Нагадаем, што беларуска Дар’я Домрачава ў гэтым сезоне заняла 6-е месца ў агульным заліку і выйграла Малы крышталёвы глобус у мас-старце).

Сёлетняя гонка чэмпіёнаў была прымеркаваная да 50-годдзя першага палёта ў космас.

У жаночай і мужчынскай гонках бяруць удзел па 10 спартоўцаў і спартовак.

Першымі на мас-старт выйшлі жанчыны: у гонцы ўдзельнічалі: Вольга Зайцава, Святлана Сляпцова (Расія), Анна-Карын Зідек, Анна-Марыя Нільсан (Швецыя), Валянціна і Віта Семірэнкі (Украіна), Дар’я Домрачава (Беларусь), Анастасія Кузьміна (Славакія), Мары Дарэн (Францыя), Ціна Бахман (Германія).

Гонку выйграла Святлана Сляпцова з вынікам 23.20,4 (1). Дар’я Домрачава заняла 4-е месца, адстаўшы на 12,7 секунды (1 промах). Беларуска прапусціла наперад Ціну Бахман і Валянціну Семірэнку.

Мужчынскую гонку выйграў нарвежац Тэр'ё Бо.

У мяшанай эстафеце, у якой бралі ўдзел па адной біятланістцы і адным біятланісту, дуэт Домрачава і Яўген Усцюгаў заняў 7-е месца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?