Расейскамоўная служба тэлеканалу «Euronews» не паказала ў жывым этэры, як плянавалася, а 13- й гадзіне па беларускім часе, цырымонію ўручэньня лідэру дэмакратычных сілаў Беларусі прэміі Эўрапейскага Парлямэнту імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі». У 13.30 дыктары тэлеканалу паведамілі, што «жывая трансьляцыя не адбылася з-за забастоўкі тэхнічнага пэрсаналу». З-за чаго адбываецца забастоўка, «Euronews» не паведаміў. Быў толькі паказаны фрагмэнт выступу Мілінкевіча перад дэпутатамі Эўрапарлямэнту, але прамова палітыка на беларускай мове ўвесь час перакрывалася словамі вядоўцы за кадрам на расейскай мове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?