Рэпарцёры «Нашай Нівы» перадаюць, што спісы дастаўленых у бальніцы пацярпелых вывешаныя ў прыёмных пакоях бальніц.

Тэлефонныя лініі бальніц і 103 перагружаныя. Просьба не турбаваць экстраныя службы без патрэбы.

Бальніцам Мінска можа спатрэбіцца кроў.

Кантакты станцыі пералівання крыві: Даўгінаўскі тракт, 160, 220059, Мінск (017) 289-87-45 Мапа: http://goo.gl/V9uTU

Інфармацыю пра пацярпелых у мінскім метро можна будзе атрымаць у службе 103. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітрый Піневіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?