Акрамя зразумелай перагружанасці — людзі прагнуць інфармацыі — з беларускім інтэрнэтам адбываецца нешта незразумелае. Магчыма, адбываюцца спробы блакавання незалежных сайтаў.

Пэўны час былі недаступныя сайты «Хартыя-97» і «Беларускі партызан». Яны не былі даступныя як на тэрыторыі Беларусі, так і за яе межамі. Пазней на іх з'явілася інфармацыя пра ДДОС-атакі.

На сайт «Нашай Нівы» прыкладна ад 14.00 да 14.30 ішла магутная ДДОС-атака ((5–7 гігабіт/с). Пра гэта нас паінфармаваў наш хостар.

З гэтым былі звязаныя праблемы з доступам.

Пэўны час (прыкладна ад 12.00 да 14.00) назіраліся таксама праблемы з маршрутызацыяй у ЦОД «Белтэлекама». Пра гэта таксама нас інфармаваў наш хостар.

Сачыце за навінамі на НН таксама праз Фэйсбук і Твітэр версіі сайта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?