Кіраўнік КДБ Вадзім Зайцаў агучыў тры версіі тэракту ў мэтро. Адна з іх ускосна звязаная з прэзідэнцкімі выбарамі.

«На сённяшні дзень у нас ёсць тры версіі. Першая — дэстабілізацыя становішча ў Беларусі», — заявіў В. Зайцаў у аўторак журналістам.

Ён растлумачыў: «Не хачу падкрэсліваць, хто стаіць за спробамі дэстабілізацыі, але тое, што камусьці не падабаецца той ўклад, якіх жыве беларускае грамадства, — гэта факт. Гэта спроба пасеяць страх, паніку і незадаволенасць праваахоўнікамі, а значыць — і ўладай «.

Другая версія — гэта дачыненне да выбуху маладых экстрэмістаў. «Ёсць прадстаўнікі радыкальных моладзевых экстрэмісцкіх арганізацый. Цяпер завяршаецца крымінальная справа па анархістах. Мы не выключаем, што ў адплату, першую чаргу, у дачыненні КДБ маглі быць учынены падобныя дзеянні», — сказаў у сувязі з гэтым В. Зайцаў.

Гэтая версія ўскосна звязана з мінулымі прэзідэнцкімі выбарамі, паколькі некаторыя прадстаўнікі моладзевых арганізацый збіраліся удзельнічаць у падзеях снежня мінулага года, калі праваахоўнымі органамі з ужываннем сілы быў разагнаны масавы мітынг апазіцыі.

Трэцяя версія, заявіў В. Зайцаў, — гэта ўчынак нездаровага чалавека «не толькі псіхічна, але і з пункту гледжання асабістых амбіцый».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?