Фарумчанін onliner.by, які карыстаецца нікам Lexter Dubelmann, сцвярджае, што змог пабачыць дзесяціхвілінны ролік, на якім зафіксаваны шлях тэрарыста да станцыі метро Кастрычніцкая, змантаваны на аснове запісаў камер назірання метро. Падаем яго допіс цалкам. Але папярэджваем, што даставернасць гэтай інфармацыі пацвердзіць немагчыма.

«Відэазапісы з метро даўно прагледжаныя, сістэматызаваныя і злучаныя ў адзін 10-хвілінны ролік! Я не разумею толькі, чаму ён да гэтага часу не транслюецца ўсімі каналамі?! Магчыма, гэта дапамагло б следству! Але не забываем, сябры, дзе мы жывём… Як я пісаў вышэй, мне ўдалося ўбачыць гэта відэа… 10 хвілін…

Цэлы рэйд гэтага ўблюдка па менскай падземцы… Проста сэрца разрывалася ад думкі, што нявінныя ахвяры так блізка былі ад свайго жахлівага карніка, але некаторым з іх пашчасціла…
Добра, менш лірыкі… Прачытаў тут нецярплівыя заклікі да далейшага аповеду аб роліку. Ну што ж, па змесце… Падонак з велізарнай, на выгляд, вельмі цяжкой сумкай быў заўважаны на Фрунзенскай, дзе сеў у першы вагон метро. На Купалаўскай гэтая брыда павольнай хадой, па чарзе змяняючы руку з цяжкім грузам, накіравалася ў бок тунэлю на Кастрычніцкую. Тут ён быў заўважаны ужо трэцяй камерай.
Некалькі хвілін ён стаяў у самым пачатку тунэлю, паставіў сумку на падлозе. Я спрабаваў зразумець, што адбываецца з гэтым чорным сілуэтам і прыйшоў да высновы, што той засоўваў ў вушы гарнітуру.
Затым у той-жа павольнай, нахабнай манеры прайшоўся па тунэлі, апускаючы галаву ніжэй. Выйшаўшы на Кастрычніцкую, уладкаваўся ля адной з певых калон ля эскалатара, які вядзе да Купалаўскай. Адвярнуўся ад камер, падонак. Пачакаўшы, пакуль людзі крыху разыйдуцца (акурат адышоў цягнік), ён зірнуў у бок лаўкі на платформе (там пасля будзе выбух). Зноў жа павольным крокам ўпэўнена накіраваўся яшчэ далей ад камеры, у бок лаўкі. Тут ён на нейкі час знік з віду і тут жа зноў з’явіўся ў выглядзе маленькай фігуркі на прыступках, якія вядуць у танэль Купалаўскай.
За гэтыя імгненні ён пакінуў торбу пад лавай. На жаль, камеры непасрэдна на месцы выбуху няма (гэта было, мабыць, пралічана гэтай сволаччу), але камера добра прасачыла той момант, пакуль вырадак падняўся да тунэлю, але, не заходзячы ў яго, застаўся чакаць цягніка проста на адкрытай пляцоўцы, назіраючы за тым, што адбываецца, зверху.
Чакаў нядоўга. Людзі схаваліся ў тунэлі, нарэшце прыбывае цягнік… Гэты ублюдак паварочваецца спіной да камеры і выцягвае нешта з кішэні!!! І вось водбліск і дым… Як туман. Нічога не відаць, відэа перарываецца. Аднаўляецца ў той момант, калі ублюдак ўжо падымаецца па эскалатары ў бок ТЮГа і выходзіць з метро…

Гэта, беларусы, усё тое, што я ўбачыў сёння. Што мяне проста збянтэжыла на ўвесь вечар… Прашу прабачыць мяне за магчымыя памылкі ў тэксце, у душы цяпер усё дрыжыць… Былі моманты, ад якіх дагэтуль уздрыгваю…»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?