Грамадства125125

Лукашэнка: Падазраваныя прызналіся, гэта токар і электрык, зараз дапытвайце апазіцыю

«Усіх прыцягнуць і дапытаць, нягледзячы ні на якую дэмакратыю, стогн і выццё замежных пакутнікаў», — запатрабаваў Лукашэнка.

«Сёння ў 5:00 раніцы злачынства было раскрыта. Чэкістам і міліцыі спатрэбіліся суткі, каб у 9:00 вечара (12 красавіка) правесці бліскучую аперацыю і без шуму і траскатні затрымаць выканаўцаў. Сёння ў 5:00 раніцы яны далі свае паказанні. Галоўнае, мы ўжо ведаем, хто і як здзейсніў гэты тэракт»,

— заявіў А. Лукашэнка ў сераду, заслухоўваючы даклад аб ходзе расследавання тэракту.

«Пакуль толькі не вядома, навошта, але і гэта хутка стане вядомым, і гэта наша сёння галоўная задача», — дадаў ён.

«Жахліва, але факт: усе гэтыя нягоднікі, хто здзейсніў злачынства, працавалі ў канкрэтных працоўных калектывах — хто токарам, хто электрыкам».

«Як мне далажылі следчыя, затрыманыя прызналіся не толькі ў здзяйсненні тэрарыстычнага акту ў метро,

але і на іх сумленні і тэракты, учыненыя на Дзень Незалежнасці і ў Віцебску», — сказаў Лукашэнка.

Ён таксама запатрабаваў дапытаць апазіцыйных палітыкаў у сувязі з тэрактам у метро.

«Я даручыў разгледзець усе заявы ад палітычных дзеячаў. Мы шукаем саўдзельнікаў і заказчыкаў. Гэтыя дзеячы ад так званай пятай калоны, можа, раскрыюць карты і пакажуць, хто заказчык. Можа, хтосьці і з уладаў? Усіх дапытаць.

Усіх прыцягнуць і дапытаць, негледзячы ні на якую дэмакратыю, стогн і вой замежных пакутнікаў», — запатрабаваў Лукашэнка.

«Дайшло да блюзнерства: у нас трагедыя, а нашы так званыя еўрапейскія партнёры ў Страсбургу распавядаюць пра нейкія правы чалавека. А нашы дамарослыя (апазіцыянеры) — пятая калона — заклікаюць увесці санкцыі. Танец на касцях… Хоць бы пачакалі, пакуль жалоба скончыцца.

Гэта не тычыцца ўсёй апазіцыі. Апазіцыя можа і павінна існаваць у дзяржаве, але пятай калоны ў краіне не будзе… Саўдзельнікі і магчымыя заказчыкі, хто яны? Для нас гэта важна».

«Тыя, у каго вы знойдзеце незарэгістраваную зброю, выбухоўку, чорных ці белых капачоў, -- усіх за краты!»

«Толькі так мы можам пазбегнуць у будучым новых тэрактаў».

***

У ноч з 12 на 13 красавіка супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі затрымалі першых падазраваных па справе аб тэракце ў мінскім метро.

Пра гэта паведаміў 13 красавіка журналістам намеснік генеральнага пракурора, кіраўнік следчай групы Андрэй Швед.

Паводле яго слоў, «у якасці падазраваных аформленыя два чалавекі, праведзены першыя допыты, атрыманыя першапачатковыя сведчанні».

У дачыненні да іншых асоб, датычных да злачынства, праводзяцца следчыя дзеянні, паведаміў намесніка генеральнага пракурора. Паводле яго слоў, правяраецца дачыненне затрыманых да выбухаў у Віцебску ў 2005 годзе і ў Мінску ў 2008-м.

Як адзначыў Швед, адзін з затрыманых, хутчэй за ўсё, з’яўляецца выканаўцам тэракту ў метро —

гэта грамадзянін Беларусі 1986 года нараджэння.

Другі затрыманы таксама грамадзянін Беларусі,

абодва яны — выхадцы аднаго з абласных цэнтраў, не судзімыя.

Самастойна яны вырабілі выбуховую прыладу ці не, Андрэй Швед не паведаміў.

Не адказаў ён і на пытанне, дзе былі затрыманыя падазраваныя, спаслаўшыся на таямніцу следства.

Па словах намесніка генеральнага пракурора, праваахоўныя органы

яшчэ 12 красавіка гатовыя былі апублікаваць не проста фотаробат верагоднага выканаўцы, але і яго відэа, атрыманае ў першай яшчэ палове дня. Аднак у інтарэсах следства гэтага не было зроблена.

Андрэй Швед распавёў, што супрацоўнікамі антытэрарыстычнага цэнтра КДБ атрыманыя відэаматэрыялы, на якіх відаць, як выканаўца тэракту прыязджае на станцыю метро «Купалаўская» з вялікай чорнай торбай, спускаецца на станцыю «Кастрычніцкая». Ён некаторы час знаходзіцца на пероне, затым пакідае сумку ля лаўкі, падымаецца па лесвіцы пераходу паміж станцыямі і назірае з пралёта за падзеямі на станцыі. Затым, па словах Шведа,

ён робіць «нейкія маніпуляцыі рукамі, ці то ў кішэні курткі, ці то штаноў», пасля чаго адбываецца выбух.

Швед таксама паведаміў, што цяпер

разглядаецца іншая версія, адрозная ад трох, агучаных напярэдадні кіраўніком КДБ Вадзімам Зайцавым, але якая — расказаць адмовіўся.

Са словаў Лукашэнкі і Шведа вынікае, што выканаўцы тэракту трапілі на відэакамеры назірання. Застаецца чакаць адказу на пытанне, якім чынам падазраваных удалося так хутка распазнаць па выявах з відэа і адшукаць.

Каментары125

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА1

«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск незадоўга да адстаўкі пабіўся з міністрам фінансаў11

У Мінску адкрылі Нацыянальны футбольны стадыён14

Памёр маладафронтавец першай генерацыі Андрэй Пятроў3

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»10

«Белорусские продукты» ў Казахстане трапілі ў моўны скандал8

Лукашэнка прапанаваў паставіць у Мінску помнік Сі Цзіньпіну22

Арына Сабаленка прайграла ў фінале «Ралан Гарос»15

Нашчадка эмігрантаў з Беларусі прызначылі галоўнакамандуючым аб'яднаных сілаў НАТА ў Еўропе1

З 1 ліпеня некаторыя тавары на касах самаабслугоўвання трэба будзе аплачваць па-новаму4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА1

«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць