Дортай, Барысаўскага павета. Рух беларускі яшчэ не даткнуўся гэтай старонкі, але народ не страціў сваёй мовы і звычаяў, і не відаць, каб ён іх цураўся. Але і тут маладыя хлопцы — хто ад купцоў, а хто ў салдатах — павывучваліся расейскіх «славечак» і фарсяць імі перад простымі беларусамі. Думаю, што гэта пакуль што не страшна.

«НН». № 14. 1911

Маёр міліцыі ў адстаўцы і пенсіянерка, якія адцягвалі маладафронтаўца Алеся Фалея ад мікрафона падчас мітынгу на Дзень Волі ў Баранавічах (мы пісалі пра гэта ў мінулым нумары), выявіліся ягонымі бабуляй і дзедам, якія баяліся за ўдзел унука ў палітыцы.

«НН». № 14. 2001

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0