У чарговым рэйтынг-лісце, які абнародавала 13 красавіка Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА), зборная Беларусі апусцілася з 37-га на 53-е месца, а колькасць набраных ёю балаў паменшылася з 634 да 557.

Адбылося гэтага дзякуючы двум паразам за адбыты перыяд часу: у адборачным матчы Еўра-2012 ад Албаніі (0:1) і ў таварыскім матчы ад зборнай Канады

У еўрапейскім рэйтынгу беларуская зборная апусцілася з 24-га на 31-е месца.

Найлепшым дасягненнем зборнай Беларусі з’яўляецца 36-е месца ў сусветным рэйтынгу (люты 2011 года).

Дзясятка лідараў красавіцкага рэйтынгу:

1 (1). Іспанія — 1.857 (1.880)

2 (2). Галандыя — 1.702 (1.730)

3 (5). Бразілія — 1.425 (1.411)

4 (3). Нямеччына — 1.386 (1.486)

5 (4). Аргенціна — 1.276 (1.412)

6 (6). Англія — 1.163 (1.212)

7 (7). Уругвай — 1.094 (1.172)

8 (9). Партугалія — 1.052 (1.060)

9 (11). Італія — 1.019 (957)

10 (8). Харватыя — 991 (1.071)

Рэйтынг супернікаў зборнай Беларусі па адборачнай групе:

19 (18). Францыя — 883 (913)

41 (52). Румынія — 607 (549)

44 (56). Боснія — 594 (534)

50 (73). Албанія — 564 (464)

126 (117). Люксембург — 221 (248)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?