Мы, беларусы, жывем на памежжы Захада і Усхода, але лічым сябе еўрапейскай нацыяй, і нават не дапускаем думкі, што можа быць іначай. Жыць на памежжы — гэта ўвесь час змагацца за сябе і сваё месца на гэтай зямлі. Як на нас, на станаўленне нашай нацыі ўплывала і ўплывае гэтае існаванне паміж Захад і Усходам? Жыццё паміж Захад і Усходам -гэта нашае шчасце ці цывілізацыйны праклён?

Пра гэта дыскутуем у чацвер 14 красавіка на чарговым паседжанні Гарадзенскага калегіума.

Вядучыя гарадзенскія гісторыкі сцвярджаюць — беларусы: нацыя Памежжа, і гэта нашая перавага над іншымі народамі.

У чацвер, 14 красавіка — Алесь Смалянчук, Алесь Краўцэвіч і Сяргей Токць — аўтары ўнікальнай манаграфіі «Белорусы: нация Пограничья", якая выйшла ў выдавецтве ЕГУ, ацэняць уплыў цывілізацыйнага Памежжа на лёс беларускай нацыі.

У кантэксце гэтага Памежжа разглядаюцца асноўныя этапы палітычнай і культурнай гісторыі беларускіх земляў да канца 18 ст., аналізуюцца асаблівасці фармавання беларускай нацыі ў 19-пач. 20 стст. і закранаецца праблема беларускай культуры памяці на прыкладзе Другой сусветнай вайны.

Запрашаем на дыскусію!

Чацвер, 14 красавіка, 18.30, Гарадзенскі калегіум, Гродна: Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?