У адміністрацыйнай частцы будынка сталічнага ЧУП «Светлапрыбор» усталяваны першы ў Беларусі банкамат для людзей з абмежаваннямі па зроку.
Аўтамат абсталяваны спецыяльнай аўдыёсістэмай і мае на пярэдняй панэлі аўдыёвыхад.Кліенты могуць падлучыць праз яго слухаўкі і з дапамогай галасавых падказак скарыстацца паслугамі банкамата. Да таго ж кнопкі на клавіятуры лёгка адрозніваюцца навобмацак.
Устаноўка і настройка банкамата заняла ў агульнай складанасці каля трох месяцаў.
Пакуль што ў банкамаце даступная толькі функцыя здымання наяўных,аднак ужо да канца тыдня яго магчымасці будуць пашыраныя.
Дадзены апарат — эксперыментальная версія. Калі яго выпрабуюць, такую тэхніку ўсталююць і ў іншых месцах.
0
0
0
0
0
0