Галоўныя паркі Мінска — Цэнтральны дзіцячы парк імя Горкага і Парк культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў — адкрываюць сёння сезон атракцыёнаў.
З прыходам вясны спецыялісты ААТ «Белпрамналадка» агледзелі ўсе металаканструкцыі атракцыёнаў на трываласць, правялі грузавыя выпрабаванні і электрафізічныя вымярэнні. Пры неабходнасці зношаныя дэталі, вузлы і механізм замянілі.
У новым сезоне парк атракцыёнаў папоўніцца двума навінкамі: у парку Горкага адкрыецца атракцыён «Каліпса», а ў парку Чалюскінцаў — «Калабок».
Што тычыцца цаны квіткоў на атракцыёны, то рэзкага росту не будзе, не больш чым на 7%. У тырах цэны застануцца ранейшымі.
На балансе УП «Гарадскія паркі Мінскзелянбуда"знаходзяцца чатыры сталічныя паркі — Горкага, Чалюскінцаў,