На 1 красавіка аб’ём пратэрмінаванай запазычанасці банкаў і кліентаў па крэдытах і іншых аперацыях дасягнуў 172,4 мільярда рублёў. Па афіцыйным курсе даляра гэта складае каля $56 мільёнаў. Яшчэ месяц таму, па стане на 1 сакавіка, гэты паказчык складаў 71,7 мільярда рублёў ($24 мільёны).

Дэфіцыт валюты прывёў да таго, што літаральна за месяц запазычанасць павялічылася ў два з паловай разы!
Прычым першая палова сакавіка была на валютным рынку адносна спакойнай. Лічбы фактычна былі дасягнутыя за другую палову месяца.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?