Адвакат кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава паведаміў аб чарговай няўдалай спробе дамагчыся змены меры стрыманьня для падабароннага.

15 красавіка Мінскі гарадскі суд разгледзеў скаргу на працяг тэрміну ўтрымання пад вартай, але пагадзіўся з рашэннем следчых.

Адвакат Андрэй Варвашэвіч нагадаў: «Раней адвакат Сапелка скардзіўся на абранне меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, потым ён абскардзіў адмову ў Мінскім гарадзкім судзе, і таксама безвынікова. Пазней, калі Павал Сапелка спыніў сваю працу, мера стрымання была працягнутая. Адвакаты абскардзілі падаўжэнне. У панядзелак скаргу разглядалі ў Цэнтральным судзе, не задаволілі, мы абскардзілі ў гарадскім, але зноў безвынікова».

Стан здароўя Андрэя Саннікава падчас апошняга спаткання з адвакатамі быў "здавальняючы".

15 красавіка прадстаўнік пракуратуры Мінска Сяргей Балашоў паінфармаваў, што па Саннікаву ў суд накіраваная крымінальная справа па артыкуле аб арганізацыі "масавых беспарадкаў". Адказнасць за гэта правапарушэнне прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да 15 гадоў.

Балашоў таксама ўдакладніў, што па адной крымінальнай справе разам з Саннікавым праходзіць Ілья Васільевіч, Алег Гнедчык, Фёдар Мирзаянаў і Уладзімір Яроменак, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?