Другі тыдзень няма лістоў ад вязня «амерыканкі» Мікалая Статкевіча, паведаміла жонка палітыка Марына Адамовіч.

«Апошні ліст, які атрымала, быў датаваны 3 красавіка. Пра дзень суда таксама нічога сказаць не магу. Адзінае, што магу паведаміць — гэта пра Сяргея Марцалева. Што іх будуць судзіць у судзе Завадскога раёну. Не ведаю, паводле якой падсуднасці яны іх перадаюць. Навінаў няма. І я ня ведаю, чым мы перад імі вінавацімся. То лісты ідуць добра, то зноў ніяк».

Справа, якая перададзеная ў суд Завадскога раёна Мінска з гарадскога суда, складаецца з спраў жонкі Саннікава Ірыны Халіп, сузаснавальніка БХД Паўла Севярынца і кіраўніка штабу Статкевіча Сяргея Марцалева. «Калі пачнецца працэс і прозвішча суддзі паведамяць не раней за панядзелак, 18 красавіка», — сказалі сваякі Ірыны Халіп.

Ірыну Халіп, Паўла Севярынца і Сяргея Марцалева вінавацяць у арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ва ўдзеле ў іх. Абвінавачаным пагражае да 3 гадоў зняволення. Ірына Халіп болей за два месяцы ўтрымліваецца пад хатнім арыштам, Павал Севярынец і Сяргей Марцалеў ад 19 снежня знаходзяцца ў СІЗА КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?