Пасля першага гульнявога дня плей-оф Сусветнай групы ІІ Кубка Федэрацый зборная Беларусі перамагае Эстоніію з лікам 2:0. Гульні праходзяць у мінскім Палацы спорту.

Спачатку Вікторыя Азаранка (№5 у сусветным рэйтынгу) выйграла ў Анет Контавейт (№835)-- 6:2, 6:0, а затым

Вольга Гаварцова (№117) разграміла Маргіт Руйтэль (451) -- 6:0, 6:0.

У нядзелю матч працягнецца (пачатак а 12-й). Спачатку Вікторыя Азаранка згуляе з Маргіт Руйтэль, а затым Вольга Гаварцова з Анет Контавейт. Затым пройдзе парная сустрэча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?