Вязень Аляксандр Класкоўскі падчас спатканьня з жонкай Натальляй пацьвердзіў тое, што казаў пра «амэрыканку» Алесь Міхалевіч. Размова вязьня з жонкай адбылася падчас іх спатканьняў у СІЗА КДБ. Натальля Класкоўская:

«Ён пацьвердзіў словы Міхалевіча. Сказаў: «Наташа, тое, што казаў Міхалевіч — ўсё праўда». Яшчэ паведаміў, што прыходзіў да яго чалавек з пракуратуры і пытаўся, ці ёсьць у яго скаргі. Саша гэта ацаніў так: «Сьмешна. Калі б я сказаў, што ёсьць скаргі, то з табой тут бы не сядзеў». Відаць, меў на ўвазе, што адбілі б ужо ўсё, што магчыма.

Яшчэ казаў, што, канечне, вінаваты перад намі і што самы вялікі тэрмін яму пагражае. Нават задаваў пытаньне сьледчаму, чаму такі вялікі тэрмін? «Ну ладна, удзел. Тут, маўляў, згодзен з абвінавачаньнем. А арганізацыя? Якой я арганізатар?» Але, кажа, сьледчы нічога нават ня мог адказаць."

Акрамя ўдзелу ў беспарадкаў Аляксандар Класкоўскі абвінавачваецца ў іншых злачынствах. Пад куртку былы міліцыянт апрануў міліцэйскі кіцель, што стала падставай абвінаваціць яго ў прысваеньні ўлады. Пры затрыманьні 21 сьнежня Аляксандр Класкоўскі быў моцна зьбіты спэцназаўцамі. Сваякі мяркуюць, што яму помсьцілі як былому міліцыянту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?