У студзені-лютым 2011 года сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі паводле даных Нацбанка склалася адмоўнае ў памеры 1 млрд. 523,3 млн. даляраў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. За такі ж перыяд 2010 года гэты паказчык складаў мінус 132,8 млн. даляраў.

У цэлым аб’ём знешняга гандлю таварамі і паслугамі склаў 11 млрд. 729,5 млн. даляраў, што на 40,7% больш, чым у студзені-лютым 2010 года. У тым ліку экспарт — 5 млрд. 103,1 млн. (на 24,3% больш), імпарт — 6 млрд. 626,4 млн. (на 56,6% больш).

Паводле метадалогіі гандлёвага балансу, якая ўлічвае даныя Дзяржаўнага мытнага камітэта, у студзені-лютым 2011 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі сфарміравалася ў памеры 1 млрд. 967,3 млн. даляраў (у студзені-лютым 2010 года — мінус 468 млн. даляраў).

Асноўнымі крыніцамі фарміравання адмоўнага сальда за студзень-люты 2011 года з’яўляюцца экспартна-імпартныя аперацыі з прамежкавымі таварамі (энерганосьбіты, сыравіна, матэрыялы і камплектуючыя). Экспарт прамежкавых тавараў склаў 2 млрд. 270,4 млн. даляраў, павялічыўшыся на 27%, імпарт — 2 млрд. 997,8 млн. (на 58,3% больш).

На энергетычныя тавары прыпадала 40% вартаснага аб’ёму экспарту і 54,3% імпарту прамежкавых тавараў. На знешні рынак іх пастаўлена на 1 млрд. 154,3 млн. долараў, што на 27,5% больш, чым у студзені-лютым 2010 года. Імпарт энергетычных тавараў склаў 2 млрд. 577,4 млн. долараў, што ў 1,6 разу больш за ўзровень першых двух месяцаў мінулага года. Сальда знешняга гандлю энерганосьбітамі склалася адмоўнае ў аб’ёме 1 млрд. 423,1 млн. далараў (у студзені-лютым 2010 года — мінус 690,2 млн.)

Велічыня адмоўнага сальда гандлю спажывецкімі таварамі па выніках студзеня-лютага гэтага года дасягнула 134,3 млн. долараў (у студзені-лютым 2010 года — плюс 143,8 млн. даляраў).

Знешні гандаль харчовымі таварамі ў студзені-лютым 2011 года характарызаваўся станоўчым значэннем сальда — яго велічыня склала 213 млн. даляраў. У параўнанні з такім жа мінулагоднім перыядам гэты паказчык знізіўся на 23,5 млн. даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?