У Камітэце дзяржбяспекі лічаць, што затрыманым па справе аб выбуху ў Мінскім метрапалітэне можна прад’явіць абвінавачанне.

Як заявіў вузкаму колу журналістаў начальнік Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязей КДБ Аляксандр Антановіч, «атрыманы аб’ектыўныя і неабвержныя доказы падрыхтоўкі да ўчынення выбуху асноўным падазроным шляхам рэкагнасцыроўкі ім маршруту свайго руху, месца ўстаноўкі выбуховай прылады, размяшчэння аб’ектаў арганізацыі бяспекі метрапалітэна, хронаметражу руху цягнікоў і збірання людзей».

«

Уся гэтая падрыхтоўка вялася ім напярэдадні, 10 красавіка 2011 года, у перыяд з 16.38 да 17.10»,
 — адзначыў Антановіч, фрагменты выступлення якога былі паказаны 16 красавіка па беларускіх тэлеканалах.

«З удзелам замежных спецыялістаў праведзены дакладныя даследаванні месцаў вырабу выбуховай прылады і іншых рэчавых доказаў. Намаганнямі следчых і аператыўнага складу была знойдзены дыстанцыйная прылада, пры дапамозе якой узрыўчатка была прыведзена ў дзеянне», — сказаў начальнік ЦІГС.

Паводле яго слоў, для дэталёвага вывучэння псіхікі тэрарыста ў працу ўключаны высокакваліфікаваныя спецыялісты Інстытута нацыянальнай бяспекі і Нацыянальнай акадэміі навук. У ходзе следства «раскрываюцца новыя абставіны і факты, кола асоб, якія ўяўляюць цікавасць, пашыраецца».

«Працягваецца праца замежных экспертаў. Іх вынікі дазваляюць аб’ектыўна і адназначна прад’явіць абвінавачанне затрыманым, а таксама атрымаць заключэнні спецыялізаваных інстытутаў і арганізацый у рамках аказання міжнароднай прававой дапамогі», — паведаміў афіцыйны прадстаўнік КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?