ФСБ Расіі падазрае, што тэракт наcтaнцыі-мeтpo «Кастрычніцкая» ў Мінску мог арганізаваць расеец Віктар Дваракоўскі.
— Да мяне за гэты час прыходзілі ўсяго некалькі разоў. Апошні раз у дом заявіліся людзі, якія прадставіліся супрацоўнікамі ФСБ. Яны сказалі, што шукаюць Віцю, што гэта ён мог падарваць тую бомбу ў мінскім метро, — распавядае маці Віктара Ірына Дваракоўская.
Паводле інфармацыі Life News, усяго праз некалькі гадзін пасля выбуху на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Мінску,
ФСБ стала адпрацоўваць версію пра тое, што да тэракту можа быць датычны менавіта Віктар.
— Адразу пасля выбуху ў Мінску да нас прыходзілі супрацоўнікі спецслужбаў і зноў апытвалі наконт асобы і месцазнаходжання Дваракоўскага, але мы даўно не маем ніякай інфармацыяй пра яго, — распавялі ў Стаўрапольскай краёвай арганізацыі «Духоўнае кіраўніцтва мусульман».
Пакуль сілавікі шукалі Віктара ў Расіі, экстрэміст мог перасекчы мяжу па падробленым пашпарце
і схавацца ў Беларусі, дзе і падрыхтаваць тэракт.
— Да нас паступіў загад праверыць сем’і ўсіх
Яго можна назваць самым вядомым рускім вахабітам.
Ні маці, ні родныя Дваракоўскага не змаглі дапамагчы следству. Яны не бачылі Віктара больш за паўгода.
— Мяркуючы па фотаробаце, які адшукваецца па падазрэнні ў выбуху, ён вельмі падобны на Дваракоўскага, — працягвае крыніца.
Віктар Дваракоўскі вядомы як адзін з блізкіх паплечнікаў Віталя Раздабудзькі і яго жонкі Марыны Хорашавай. Утраіх яны прайшлі падрыхтоўку ў адным з лагераў баевікоў, дзе іх навучылі
Віталь Раздабудзька падазраваўся першапачаткова як выканаўца тэракту ў Дамадзедава, аднак пазней ён і яго жонка падарваліся ў Дагестане ў селішчы Губдэн.