Курс даляра на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 18 красавіка ўзрос з 3.052 да 3.060 рублёў, што з’яўляецца новым гістарычным максімумам. Папярэдні рэкорд складаў 3.055 рублёў (фіксаваўся 7 і 12 красавіка).

Паводле звестак БВФБ, у панядзелак аб’ём таргоў, у якіх удзельнічалі 26 банкаў, склаў 33 млн. 738 тыс. долараў (попыт — 33 млн. 738 тыс., прапанова — 5 млн. 627 тыс.).

У таргах еўра бралі ўдзел таксама 26 банкаў. Попыт склаў 953 тыс. еўра, прапанова — 12 млн. 634 тыс., аб’ём — 12 млн. 634 тыс. Курс знізіўся з 4.424 да 4.381 рубля.

У таргах расійскім рублём бралі ўдзел 29 банкаў. Попыт — 329 млн. 69 тыс., прапанова — 325 млн. 50 тыс., аб’ём — 325 млн. 50 тыс. Курс узрос са 108,15 да 108,65 беларускага рубля.

Курс кошыка валют (даляр, еўра, расійскі рубель) знізіўся з 1.134,53 да 1.133,63 рубля, або на 0,08%. З пачатку года курс кошыка ўзрос на 7,49% пры ўстаноўленых Нацбанкам ваганнях на год ±8%. Пры гэтым курс афіцыйны даляра ўзрос на 2%, еўра — на 10,3%, расійскага рубля — на 10,37%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?