Нацбанк зняў абмежаванні на курс даляра для юрыдычных асобаў. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Мікалай Лузгін.
Гэта значыць, што на пазабіржавым рынку адгэтуль валюта можа купляцца і прадавацца па любым курсе. Раней на пазабіржавым рынку курс мог адхіляцца ад афіцыйнага толькі на 10%.

Ён таксама заявіў, што на наступным тыдні БВФБ правядзе першыя альтэрнатыўныя таргі для вызначэння рынкавага курсу рубля. Мяркуецца. што ён можа скласці каля 3800—3900 рублёў за даляр.

Аднак новаўвядзенне пакуль не азначае палёгкі для грамадзян, якія хочуць купіць валюту. Курсы наяўнай валюты па-ранейшаму застануцца прывязанымі да афіцыйнага курса.

У выніку большасць людзей імкнецца валюту ў банкі не здаваць. Адпаведна, няма магчымасці яе там і купіць.
Курс даляра на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 19 красавіка вырас з 3 060 да 3 074 рублёў, што з'яўляецца новым гістарычным максімумам.

Курс еўра на заўтра падвысіцца нязначна з 4 381,92 на 4 382,60 рубля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?