Улада1818

«Чарнобыльскі шлях-2011»: Забаранілі шэсце. Мітынг ля капліцы таксама пад пытаннем

Заяўнікі сёння былі ў Мінгарвыканкаме.

Сёння ў Мінгарвыканкаме прайшла сустрэча заяўнікаў штогадовай вулічнай акцыі «Чарнобыльскі шлях» з гарадскімі ўладамі.
На ёй прысутнічалі старшыня аргкамітэта «Чарнобыльскага шляха» Юры Хадыка і сакратар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Дзяніс Садоўскі.

Першапачаткова заяўнікі прасілі 26 красавіка, а 18:00 збор на пляцоўцы ля Акадэміі навук і далейшае шэсце па Сурганава да Чарнобыльскай капліцы.
Па такім маршруце праходзілі апошнія «Чарнобыльскія шляхі».

Дзяніс Садоўскі кажа, што ў гарвыканкаме ім выдалі паперу, дзе гаворыцца, што «Акадэмія навук не можа быць месцам масавых акцыі, бо знаходзіцца бліжэй, чым 200 метраў ад метро».

Садоўскі ўдакладніў, чаму тады летась збор на Акадэміі дазволілі. Адказ быў прыкладна такім: тады вырашылі дазволіць, а цяпер — не. Без асаблівага тлумачэння.

У выніку заяўнікам дазволілі толькі мітынг ад 18 да 20 у Парку Дружбы народаў, нават не каля Чарнобыльскай капліцы. Паводле прадстаўніка БХД, заўтра яны збіраюцца размаўляць з міліцыяй, каб людзям дазволілі сабрацца ля капліцы.

Канчатковае рашэнне арганізатары прымуць у сераду, а 17 гадзіне. Дзяніс Садоўскі лічыць адмову Мінгарвыканкаму незаконнай.

Каментары18

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа7

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Альфа-самцы — гэта выключэнне, а не правіла. Вынікі новага даследавання11

З навальніцамі і парывістым ветрам. Якім будзе надвор'е на наступным тыдні

У Беларусі восем немаўлят да года наведваюць дзіцячы сад1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем12

Мінчанка расказала, дзе пазнаёміцца з перспектыўнымі хлопцамі ў сталіцы14

Ціханоўскі насмажыў катлет на фестывалі «Тутака»45

Наколькі дакладна можна прадказаць надвор'е на месяц? І чаму дагэтуль не папярэджваюць пра тарнада за дзень?5

З'явіцца новая дзяржава — Новая Каледонія3

Заробак 73 рублі? На заводзе патлумачылі, адкуль у іх такія вакансіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа7

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць