Чатыры хаты згарэлі ў Лельчыцкім раёне па віне пенсінеркі, якая выпальвала сухую траву.

18 красавіка ў Лельчыцкі аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб пажары ў вёсцы Убарцкая Рудня. Пасля прыбыцця на месца здарэння ратавальнікі выявілі, што гараць чатыры нежылыя дамы.

У выніку пажару знішчаны дахі трох і пашкоджаны 45 квадратных метраў даху чацвёртага будынкаў. Пры праверцы ўстанавілі, што мясцовая пенсіянерка 1941 года нараджэння выпальвала сухую траву, з-за чаго і адбыўся пажар. Пацярпелых няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?