Судовы працэс над каардынатарам "Еўрапейскай Беларусі" Дзмітрыем Бандарэнкам адбудзецца 26 красавіка ў судзе Першамайскага раёна Мінска.

Пра гэта Хартыі'97 паведаміла жонка палітвязня Вольга Бандарэнка.

Улады абвінавачваюць Дзмітрыя ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" (арт. 342, ч.1).

Нагадаем, палітык, які з'яўляецца даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, быў арыштаваны ў ноч з 19 на 20 снежня 2010 года пасля правядзення шматтысячнай мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. З таго часу ён знаходзіцца ў турме КДБ. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?