У музеі гісторыі Гомеля 22 красавіка адкрыецца выстава выцінанак з фондаў Чачэрскага гісторыка-этнаграфічнага музея «Казка пра Барабольку», прысвечаная 25-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Як паведамілі ў адміністрацыі музея, на выставе будуць прадстаўлены 20 выцінанак — фіналістаў конкурсу «Раскажы мне, воблака», які прайшоў у рамках міжнароднага праекта французскай асацыяцыі «Спадчына без межаў» і аддзела культуры Брагінскага райвыканкама.

У 2007 годзе пры рэалізацыі міжнароднай праграмы CORE французская асацыяцыя «Спадчына без межаў» арганізавала міжнародны фестываль, у якім узялі ўдзел пісьменнікі і мастакі з дзесяці краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Францыі, Аўстрыі, Германіі, Камеруна, Лівана і Філіпін. Адным з праектаў фестывалю быў дзіцячы конкурс «Раскажы мне, воблака», удзельнікі якога — дзеці і дарослыя — павінны былі скласці і праілюстраваць казку пра чарнобыльскае воблака, і стварыць фільм.

Стваралі фільмы-казкі школьнікі пры падтрымцы дарослых з Брагінскага, Чачэрскага, Столінскага і Слаўгарадскага раёнаў.

На выставе ў музеі гісторыі Гомеля ўвазе наведвальнікаў будзе прапанаваны вынік работы аматарскага аб’яднання «Радзімічы» Бяляеўскай сельскай бібліятэкі Чачэрскага раёна. Удзельнікамі аб’яднання былі створаныя ілюстрацыі ў тэхніцы выцінанкі да казкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?