***

Мая адзіная,
Чарнобыль радыяцыяй
Павіс над нацыяй.
За Курапацкі генацыд
Да пакаяння, НКУСаўцы!

Наш бел-чырвона-белы сцяг —
Мінуўшчыны працяг
З «Пагоняй» старажытнаю,
Ў дзяржаўны герб ужытаю,
Лунай жа над нейтральнаю
І ліберальнаю
Дзяржавай незалежнаю,
З акрэсленымі межамі —
Рэспублікаю Беларусь,
Якой я гавару:
«Ты мне — як маці родная,
Свабодная, народная,
Квітней, мая радзімая,
Мая адзіная,
Пра Адраджэнне ведай, дбай,
Пра «крэсы», «край» не ўспамінай!

А вясною!..
Восень, бровы насупіўшы хмарамі,
Праслязілася нудным дажджом,
Над палеткамі крыламі-марамі
Памахала лятальна, бо ўжо
Не ўтрываць ёй праказы, гарэзлівай
Каляндарна — чарговай зімы.
Аксаміт цеплыні перакрэслівай
Да чароўна-гаючай вясны!

А вясною!.. Зноў флора абудзіцца
Ад, лічы, адпачынку ўва сне,
Пад акном маім вішня распусціцца.
Хопіць водару і для мяне.
Менавіта ў пару аксамітную
Я навек пажадаў бы заснуць,
Салавей сваёй песняй амбітнаю
Штогод нехаця бы спамянуў,
Як нацдэма, а не крымінальніка
З рабалепным ад страху нажом,
Як аматара-вершаскладальніка,
З прагрэсіўна-прамою душой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?