Актывіста моладзі БНФ ад 20 красавіка трымаюць у пастарунку. Ноччу ў ягонай кватэры правялі паўторны ператрус.
Уладзіміра Шульжыцкага 20 красавіка выклікалі ў пракуратуру Смаргонскага раёна. Ён паведаміў, што яго дапытвалі ў справе выбуху ў метро.
Следчага, са слоў Шульжыцкага, цікавіла, што той ведае пра выбух, што пра гэта кажуць людзі, але найболей следчы цікавіўся фотаздымкамі, якія Шульжыцкі размясціў на сваёй
Хлопцу давялося тлумачыць следчаму, што гэтыя здымкі былі зробленыя ў той час, калі ён здымаўся ў кіно.
Пазней Шульжыцкі накіраваўся ў міліцыю, каб высветліць лёс ягоных пнеўматычных стрэльбаў і пнеўматычнага пісталета, якія напярэдадні ў яго канфіскавалі міліцыянты.
Пасля гэтага ягоны тэлефон не адказваў.
Раніцай 21 красавіка маці Уладзіміра паведаміла, што ноччу ў іх кватэры быў праведзены паўторны ператрус, прычым, міліцыянты прыходзілі разам з Уладзімірам: сканфіскавалі камп’ютар ды іншыя рэчы.
Каментары