«Гэта адпавядае сёння стану, у якім знаходзіцца наша эканоміка».
Віцэ-прэм ’ер Беларусі Сяргей Румас лічыць справядлівым курс 3.800 — 4.100 рублёў за даляр.
«У
Міжбанкаўскі рынак Беларусі ажывіўся пасля адмены абмежаванняў на курсаўтварэнне паміж банкамі і кампаніямі, і беларускі рубель ўчора там таргаваўся на ўзроўні 4.800–5.300 за даляр пры афіцыйным курсе 3.074 рублі.
У чацвер сітуацыя не змянілася, за даляр на міжбанку просяць каля 5.000 рублёў.
Румас назваў міжбанкаўскія курсы «нерэальнымі».
Беларусь увяла свабоднае курсаўтварэнне на міжбанкаўскім рынку ў аўторак, захаваўшы рэгуляванне на іншых рынках, уключаючы рынак наяўнай валюты.
Каментары